РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Даруйце, мае дарагія...
Даруйце, мае дарагія:
стаміўся я ўжо гаварыць –
і ціха, і гучна,
і вусна, і ў друку, –
стаміўся. I ўсё ж паўтараю:
Браты мае! Сёстры мае!
Ды зразумейце ж нарэшце:
пакуль мы ня зробім
дзяржаву сваю беларускай –
нічога ня мецьмем, нічога:
ні годных заробкаў і пэнсій,
ні людскіх бальніц і мэдпунктаў,
ні нават прыгожае песьні...
А вы ўсё ня верыце,
а вы ўсё яшчэ спадзяецеся,
што станеце жыць чалавечым жыцьцём
у небеларускай краіне...
Ах, мае дарагія,
мае дарагія!
 
Ліпень 2007 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.