РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Даўні запіс пра Арменію
Быў там калісьці –
і запіс зрабіў у нататнічку:
«Божа мой мілы,
як любяць малых у Арменіі!
Мамы і таты,
дзяды і бабулі,
і няні ў садку,
і настаўнікі ў школе,
і ўсе-ўсе суседзі ў двары,
і незнаёмыя цёткі, дзядзькі
на вулцы ці ў скверыку, –
усе да малых прамаўляюць тут
толькі любоўю!
Адною любоўю!
Ды не такою, як мы да сваіх
прамаўляем звычайна –
не нэрвовай, ня воклічнай,
не павучальнай,
а якойсьці, якойсьці...
ня ведаю, як і сказаць...
галубінагалосай.
Колькі і дзе ні пачуў,
ні падслухаў, –
ну так: галубінагалосай!..»
 
Жнівень, 2007 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.