РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Згадка пра паданэз
Не перанесьці...
Ня вытрываць...
Сэрца заходзіцца. Млее ў грудзёх.
Сілы, здаецца, пакінуць вось-вось
і ператнецца дыханьне...
Як жа так сталася?
Як жа так сталася, што безь цябе
слухаю гэтую боскую музыку?
Сам. Безь цябе.
Тваё крэсла пустуе.
А помню: як трэба было мне,
як мусіў я пераглянуцца з табой,
каб убачыць, як ты
выціраеш хусьцінкаю сьлёзы –
ад шчасьця, што чуеш яе,
гэтую боскую музыку...
У тыя хвіліны
я сам быў бязьмежна шчасьлівы.
I ўдзячны бязьмежна –
Радзіме, Табе і Агінскаму.
 
2006-2007
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.