РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дзіўнае штось
Зь нейкага часу,
дакладна ня помню,
ужо даўнавата, –
як пачала набліжацца ізноў,
у чацьверты ўжо раз,
самая горкая,
самая страшная,
самая чорная дата –
дзень, калі ў сэрцы маім
і апошні праменьчык пагас, –
 
дзіўнае штось
адчуваю я ўсёю істотаю
зь лёсам нязгоднай:
быццам зусім
не да сумных угодкаў тваіх
трэба ладзіцца мне –
не да прывычнага ўжо
пакланеньня магілачцы роднай,
а да чагосьці такога,
што толькі здараецца ў сьне.
 
Быццам бы, быццам, нарэшце,
і скончыцца наша расстаньне-разлука.
Скончыцца гэтая
наканаваная мне
неадкупная мука.
 
Ліпень, 2007 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.