РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Для чаго ты мне іх падарыла –
гады дажываньня?
А гэта мне ты падарыла іх, ты,
толькі ты! Ну але для чаго?
Для таго, каб я мог
яшчэ нешта зрабіць –
трывалей, чалавечней?
Для таго, каб хоць трохі
грахі замаліць перад Богам?
Ці мо’ ўсё ж для таго,
каб яшчэ і яшчэ раз
я мог прыгадаць,
якой ты шчасьлівай была
у студэнцкія нашы гады?
Раней так выразна
і гэтак балюча
чамусь не прыгадвалася.
 
2006-2007
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.