 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Хвароба, што лічыцца панскай здаўна, такія дала мне турботы – так пальцы скруціла, што хай бы яна сышла на гнілыя балоты. Нічога рукамі зрабіць не магу – адно толькі словам ад сэрца. Ды слова... – каму яго ў гэту смугу Я ўзычу? Тутэйшым зьняверцам? Навошта яно ім, прывыклым глытаць хлусьню і дурноту па модзе? А рукі... Бяз рук не магу нават даць нягодніку-хаму па мордзе! Найгорай жа тое, калі закарціць мне лыкнуць кілішак «крышталю»: галоўку з бутэлькі ня ў сіле скруціць! Хоць румзай ад крыўды і жалю. Даверыць «скруцэньне»суседу свайму? У прынцыпе – можна, канечне. Але ж тады трэба наліць і яму. Што ў прынцыне – ой, небясьпечна! Жартую – па звычцы. Трывога ж расьце ня жартам. Бяда прагрэсуе. Няўжо дажывуся, калі па лісьце і пёрка рука не пасуне?
Весасень, 2007 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|