 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Пра што падумалася на канцэрце гэтых пеўчых гуртоў
Нягоднік дубінкай падлеткаў зьбівае – Каб вылі ад болю, каб пець не маглі. А «Ветрык» сьпявае, I «Менка» - сьпявае, – Сьпяваюць! Бо гэта іх лёс на зямлі. Бо ветрык ёсьць ветрык – зьвініць перазвонна У струнах дасьпелага ў полі жытца. Бо Менка ёсьць Менка – і ў памяці вольна Журчыць векавечнаю нотай жыцьця. Бо «Ветрык» і «Менка» – пяюць сугалосна. А гожа – няйначай анёлаў гурты. Ім хочацца жыць у дзяржаве нязлоснай. У сьветлай – як сонечны дзень залаты.
2007
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|