РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Наша з табою
Кожная сьветлая згадка
пра нашу з табою –
Болем удзячнасьці лёсу
праз сэрца праходзіць.
Болем, але не пакутным,
а толькі салодка-шчымлівым.
Болем, які мне гаворыць,
што быў я папраўдзе шчасьлівым.
 
Кожная горкая згадка
пра нашу з табою –
Болем раскаяньня і шкадаваньня
мне сэрца сьціскае.
Болем-высновай, гарчэйшай
ад самага горкага болю, –
што не пачну ўжо я нанава,
з розумам, наша з табою.
 
Дзякую, Божа прасьветлы,
што перад дарогаю вечнай
Ты ўзнагародзіў мяне
гэтай мукай жывой, чалавечай.
 
2007
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.