РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
І хочам...
Прасякліся зь дзяцінства
Чужым, дурным, атрутным –
I хочам мець адзінства
У гэтым часе скрутным.
 
I заклікаем-клічам
Да ўсенароднай згоды –
Бяз мовы, без аблічча,
Бяз праўды, без свабоды.
 
2007
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.