РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
І будзем...
I будзем мы ўсе, дарагія-шаноўныя,
Амбіцыяў, сілы, энэргіі поўныя,
Да скону за волю і долю змагацца,
А ворагі будуць з нас толькі сьмяяцца.
 
I будуць, павырасшы, дзеткі шаноўныя,
Амбіцыяў, сілы, энэргіі поўныя,
Таксама за волю і долю змагацца,
А ворагі будуць зь іх толькі сьмяяцца.
 
I будуць нашчадкі нашчадкаў шаноўныя,
Амбіцыяў, сілы, энэргіі поўныя,
За волю і долю Радзімы змагацца,
А ворагі будуць зь іх толькі сьмяяцца.
 
Так будзем і будзем змагацца з прымусамі,
Пакуль не адчуем сябе беларусамі
I сьцягам, бясьсьмертным, як сэрца Хрыстова,
Ня пусьцім паперадзе Роднае Слова.
 
Кастрычнік 2007 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.