РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Да расправы над інстытутам літаратуры ў НАНБ
Камэнтар з формулай
Чым спрычынена расправа?
З-за чаго мінтрэга?
«Абязгрошыла дзяржава!
Эканоміць трэба!»
 
Ну, вадома! Ну, канешне!
Хоць банкуем вёртка –
Дзе ж тых грошай набярэсься?
Вось і стала пёрдка!
 
Грошы зьбеглі на будоўлю
лядовых палацаў.
А астатак – на гадоўлю
блазнаў і паяцаў.
 
Нават у Джымбабвабуры –
голым і галодным –
Інстытут літаратуры
лічыцца галоўным.
 
Дык яно і зразумела:
знаюць, папуасы,
што бяз Слова маса цела
роўна целу масы.
 
Гэту формулу скумекаць
мы йшчэ не гатовы.
Лепей будзем бэкаць-мэкаць
без душы і мовы.
 
2008
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.