РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дзякуй, брат!
Хто там «рэкнуў»
(мабыць, зь нецьвярозу),
што зачахла ніва Мастака?
Пачытайце ў «Дзеяслове» прозу
майстра-мага Віктара Казька.
 
Я – чытаў,
і, не стрываўшы болю,
сэрца растрымцелася да сьлёз.
Дзякуй, брат!
Так цяжка, як з табою,
я даўно ўжо не ўспрымаў наш лёс.
 
2008
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.