РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Зварот
Пакладзіце, братцы людзі,
вы руку сабе на грудзі,
пакладзіце! –
і сабе ж, насупраць ночы,
у душу, як Богу ў вочы,
паглядзіце!
 
I скажыце-адкажыце
на адзінае пытаньне
адназначна:
бачна вам дарога ў жыце,
на якой – выратаваньне,
ці ня бачна?
 
Як ня бачна – Божа правы
назаве вам прыклад чыну –
дзейсны, годны,
як ад ганьбы і няславы
бараніць сваю айчыну,
край свой родны.
 
Калі зноскі ў сытым блудзе
і апошні трацяць сорам,
злыдні-зноскі, –
Каліноўскі хай вам будзе
чэсьці й гонару узорам!
Каліноўскі!
 
2008
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.