РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Які няшчасны лёс –
Пяром ці пэндзьлем,
Разцом ці клавішам –
За рабскі харч
Тварыць хлусьню
І ёю падпіхаць
Люд у ярмо,
Адкуль ён выйшаў ледзьве.
 
Чым гэткі лёс –
Ад страху потам мокнуць,
Дык лепш зусім
І назусім замоўкнуць,
А ні штрыхом,
Ні нотай,
Ні радком
Не слугаваць хлусьні!
Ня жыць рабом!
 
1998
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.