 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ну дзякуй Богу! Дзякуй Богу! Нарэшце мёртвую аблогу, дзірван-пустыр у творчых муках магутны розум узарэ. Гуманітарная навука так ірванецца, так папрэ – аж пыл закурыцца стаўбом! У гразь ня ўдарым мы ілбом! Чаму яна ў нас так аслабла? Бо не на той ступілі шлях. Самадзяржаўя-праваслаўя ужо была спусьціла сьцяг. Цяпер мы ўбачылі яскрава, якую выбраць з трох дарог: налева, прама і направа – каб не скапыціцца, крый Бог! Цяпер мы тое ўсё завершым, што пачалі даўным-даўно – з Іванам Грозным, зь Пётрам Першым і з Кацярынай заадно. Цяпер мы так згуртуем сілу – каб больш паразы не зазнаць, – каб назаўсёды ў дол-магілу душу Купалаву загнаць!.. Ах, камандзёры, камандзёры эрзац-ідэй, эрзац-навук! Вы раздалі сякеры-пёры, каб як хутчэй падсекчы сук – той, на які ўссадзіла вас старая ведзьма ў сумны час. Ды гэтым вас даймаць дарма: за гэта страху ў вас няма. Вам, як і грымнецеся вобзем з таго сука, на ўсё начхаць: Люцыпар вас і ў пекле возьме на смачны хлеб, на сытны харч.
1998, лістапад.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|