РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У сямейным коле
– Ну, зрушылі нарэшце
Мы зь мёртвай кропкі справу:
Далей – з другой ва ўпрэжцы
Папром сваю дзяржаву!
 
Зьдзяйсьняюцца надзеі!
Вазьміце ж чаркі ў рукі.
Я вас віншую, дзеці!
Віншую й вас, унукі!
 
Вы бачылі, як шустра,
Бы тыя гоўцы ў статку,
Рванулі мы насустрач
Братэрству і дастатку?
 
– Айцец! Ты ляпнуў глупства!
А зрэшты – не пустое:
Братэрства і халуйства –
У нас адно і тое!..
 
25.XII.1998.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.