РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сэрбскаму сябру і пабраціму паэту Мамчылу Джэркавічу
Я з табой! Пачуй мяне, Мамчыла!
Я з табой, з табой, мой любы брат!
Што было і ў думках немагчыма –
Стала явай пяць хвілін назад.
 
Памутнеўшы розумам ад шалу,
Рынулася зборня чорных зграй
Руйнаваць суздром тваю дзяржаву,
Паліваць агнём твой родны край.
 
Што ім трэба там – што скопам цэлым
Наляцелі? Хто іх клікаў-зваў?
Трэба ім, каб ты пад іх прыцэлам
На калені паслухмяна стаў.
 
Ты – хто ў грозным, страшным сорак трэйцім,
У няспоўненых трынаццаць год,
Са сьвятой пагардаю да сьмерці,
Стрэльбу ўзяў – зьнішчаць фашысцкі зброд.
 
Ты – хто, сэрбскай гартаваны воляй,
Той вясной, ля Сітніцы-ракі,
З поля бою, з косаўскага поля,
Сьцёкшы кроўю, выйшаў без рукі...
 
Памыліліся вытворцы сродкаў
Непакорлівым ламаць хрыбты:
На зямлі, што ўся ў магілах продкаў,
Перад хіжымі ня ўкленчыш ты!
 
І калі яны ня ўцягнуць іклы
Зноў у пашчу – што ж, грымецьме бой,
Ты, стары салдат, прымаеш выклік.
Я – таксама, брат мой. Я з табой!
 
25.III.1999.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.