 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Не цярплю вандалізму, Разбою, Разгулу злабы. Не прымаю насільля Над духам, над сэрцам, над нэрвамі... А на вуліцы – вынікі гвалту, Пагрому сьляды. А ў судах – абвяшчаюць прысуды: Ці штрафы, ці тэрміны. А прычын не шукаюць. Ня хочуць прычын зразумець. Хоць крычала жанчына – З крывёю на твары ня выцертай: "Я гатова пайсьці – І на бунт, і ў турму, і на сьмерць, Бо такога жыцьця Больш цярпець не магу І ня выцерплю!" Вось – прычына. Пасадзіце тысячу. Нават і пяць. Ну і што? Ну а дзесяць мільёнаў – Куды вы іх дзенеце? Я магу вам, панове, Параду някепскую даць: Пасадзіце ў жыцьцё іх, Дзе праца сумленная цэніцца. Дайце права самім ім Тварыць дабрабыт для сябе! Перастаньце іх тузаць бясконца Камандамі грознымі. Толькі з клопату ўсёй грамады – На вялікай сяўбе – Хлеб узыдзе Для цела й душы Пад нябёсамі роднымі.
1999, кастрычнік.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|