РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Цень на цень
Была дыктатура танкаў
На мірнай зямлі маёй.
Сказалі: на зьмену ёй
Ідзе дыктатура банкаў.
 
Ад танкаў тых цень наўкола
Цямрэў на маёй зямлі,
І ў ім ледзь відаць былі
Бальніца, і клуб, і школа.
 
Цяпер на зямлі, мне любай,
Ад банкаў згусьціўся цень,
І ў ім не відно і ўдзень –
Ні школ, ні бальніц, ні клубаў.
 
Чаму ж, можа, хто зьдзівіўся,
Ня бачны зусім яны?
Таму што стаў цень двайны:
Пазьнейшы з ранейшым зьліўся.
 
2000, сьнежань.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.