РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Радкі на ўспамін пра інтэрнацыяналізм
Вы яго спазналі лепш за ўсіх,
Беларусы гіблай Касьцюкоўшчыны,
Чэрыкаўшчыны і Краснапольшчыны,
Лепш за ўсіх сучасьнікаў сваіх,
Калі ў Восемдзесят Шостым хтось,
Інтэрнацыяналіст наскрозь,
На загад зьляканага Крамля,
Гурмы хмар са стронцыем сьмяротным
Расстраляў у вашым небе родным,
Каб іх тут і прыняла зямля,
Каб, крый Бог, іх вецер не занёс
Аж да той сьцяны, да тых муроў,
Дзе ад дум пра ваш шчасьлівы лёс
Сэрцы рваліся ў правадыроў...
Каб былі спакойныя і вы,
Што ня дойдуць хмары да Масквы.
 
26.IV.2001.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.