РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
За горла "сьвядомых"!
На поўны размах яшчэ ў трыццаць сёмым
Нашы дзяды паказалі "сьвядомым",
Дзе іх сапраўднае мейсца ў жыцьці:
Там, дзе іх і касьцей не знайсьці.
 
Затым – ува ўсіх у наступных сёмых
Нашы бацькі дабівалі "сьвядомых".
Ой, шчыравалі! Але як назло –
Стала іх нават больш, чым было!
 
Цяпер ужо нам, унукам і дзецям,
Прадоўжыць работку іх давядзецца.
Бо нельга інакш! Бо знаем даўно мы:
Страшны народ –
Калі ён сьвядомы!
 
Такому любыя пагрозы – дармо.
Такога нічым не загнаць у ярмо!
А ў нас жа толькі адно і на ўме:
Каб ён хадзіў, як вол, у ярме
І быў задаволены цэбрам пойла, –
Каб мы наядалі морды спакойна.
 
Таму і гукаем, ня знаючы стомы:
За горла, за горла бярыце "сьвядомых"!
Хто з намі і хоча у радасьці жыць –
За горла павінен "сьвядомых" душыць!
 
2001, травень.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.