РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Калі на Сэрбію...
Калі на Сэрбію сыпнулі бомбы –
На школы, на бальніцы і на цэрквы, –
Я закрычаў ажно – такі нясьцерпны,
Такі страшэнны ў хворым сэрцы боль быў,
І НАТАўскім "апекунам свабоды"
Праклён паслаў – за гвалт іх і разбой.
І ў той жа дзень, учуўшы голас мой,
Прысуд мне вынес гуманіст тутэйшы:
"Ну вось – цяпер усім ужо відно:
Паэт з дыктатарамі заадно!
У абарону сэрбаў піша вершы!.."
 
Я доўга, пальцы ломячы да хрусту,
Ня мог паверыць, як у голас здрады,
Што гэта сказана па-беларуску,
І ўсё шаптаў: "Даруй мне, сэрбскі брат,
Што на маёй Зямлі Пакут і Страт
І тыя ёсьць, хто твайму гору рады..."
 
2001, лістапад.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.