РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дзіўлюся...
О, як пранікнёна і пафасна
Высьпеўваў ён Богу хвалу –
За тое, што смачна і якасна
Карміўся, пакорны сталу!
 
Цяпер ён натхнёна і горача
Складае хвалу Сатане –
За тое, што смачна і хораша
Шыкуецца харч на стале.
 
Дзіўлюся ня з гада выкрутнага,
Дзіўлюся, што ты, мой народ,
Тады яго слухаў, як мудрага,
І сёньня глядзіш яму ў рот.
 
2002, люты.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.