 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Будоўля
|
Беларуская балада. XVII стагодзьдзе
|
Што ж, цесьляры, невясёлыя – Сякера аж падае з рук? Што апусьцілі вы голавы, Сумна глядзіце на зруб? Бёрны усьцягвайце новыя I заразайце вуглы... Хораша пахне будоваю, Стружкамі ў кроплях смалы! Дзе ж ваша радасьць з уцехаю? Вунь як сьвятлее вакол! Над магілёўскімі стрэхамі Ў неба ірвецца касьцёл. Сьцены вышэюць касьцёльныя, Кладзецца вянец на вянец Бёрнамі жоўтымі смольнымі З вашых жа хат і зь сянец. Касьцёл узьнімаецца нанава – Хаты ніжэй і ніжэй: Кузьмова, Пятрова, Раманава Раскрыты да самых дзьвярэй. Бёрны, што млелі пад кроквамі, – Аж у падмурак ляглі, А што рыпелі пад крокамі – На завянчэньне пайшлі. Што ж, цесьляры, невясёлыя? Паўстаньня ня зьдзейсьніўся плян... Што апусьцілі вы голавы, Пётра, Кузьма і Раман? Кроквы вяжыце і лаціны, Ладзьце вянок пад страхой. Ды спаласьніце улазіны Конаўкай брагі якой... Нельга. За кожнай саломінай Сочыць ахоўнікаў шмат: Рубяць паўстанцы хароміну З родных разбураных хат. I ўсё ж, напачатку нясьмела так, Ціхенька – Божа баронь! – У стружках, як мятлушка белая, Закапашыўся агонь. Вось яна, радасьць з уцехаю, – Гляньце, як сьветла вакол: Над магілёўскімі стрэхамі Ў неба шугае касьцёл, Новы палае касьцёл...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|