 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
На касагоры хаты батракоў, Пападпіраныя парканамі, Голадам, Чаканьнем перамен, Стаяць зь дзіравымі капелюшамі стрэх. Хтось кінуў Месяца грош серабрысты, Ды ён не затрымаўся – Недзе зазьвінеў На самым дне іх нэндзы. Якая цёмная На «Ўсходніх Крэсах» ноч! Пажары толькі ў ноч такую бачны.
1930
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|