РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сьнежны вецер ходзіць-блудзіць паркамі.
Пад нагамі брук зьвініць, зьвініць.
Агні рэклям рознакалёрных яшчаркамі
Грэюцца ў вітрынах камяніц.
 
Кінеш у іх камнем – разьбягаюцца
Па завулках змрочных і кутках.
Эх, як потым доўга надрываецца
Візгат паліцэйскага сьвістка!
 
1930
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.