РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Кожны дзень шукаюць маю песьню
Стражнікі, праклятыя дазорцы,
I ня бачаць, што яна палае
Пад дзяругай незгасальным сонцам.
 
Кожны дзень наладжваюць аблавы,
Перамацаюць кішэні, кнігі
I ня бачаць, што ўжо мая песьня
Навальніцай весьняй крышыць крыгі.
 
Хай шалеюць каты. Яны могуць
Нада мною зьдзекавацца люта,
Але ім ня ўдасца маю песьню
Заняволіць, закаваць у путы.
 
Яна сёньня зьзяе на лістоўках,
Мітынгуе у батрацкай хаце.
Заўтра будзе мо' на барыкадзе,
Ці са мною – на падпольнай яўцы.
 
1930
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.