РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Едуць цыганы.
Конь цяжка брыдзе:
Ці то ад таго,
Што дарога гразкая
I калёсы западаюць да ступіц,
Ці то ад таго,
Што едзе зь імі
Восеньскае сонца,
Якое не ўсьцягнуць
На гару поўдня,
Ці то ад голаду дзяцей,
Што плачуць,
Зарыўшыся ў салому,
Ціто ад таго,
Што маці іх
Вязе калоду карт,
А зь ёй – людскія лёсы,
У тым ліку – і мой,
Якога досыць,
Каб прыстаў іх конь.
 
1931
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.