РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Вагон калыша. Позьні дождж
Бесперапынна ў шыбы б'ецца.
На струнах рэек – думы, ноч,
Этап ды чорны, мокры вецер.
 
Зь імглы ўспамінаў устаюць
Пакінутыя лес і нівы,
Дзе хмары над рачным абрывам
Чаўнамі белымі плывуць.
 
Зноў бачу, як ідзе ў паход
Натоўп шматтысячны і грозны,
Сьцягоў чырвоных, і адозваў,
I песень сонечных узьлёт...
 
Вагон калыша. Позьні дождж
Бесперапынна ў шыбы б'ецца.
На струнах рэек – думы, ноч,
Этап ды чорны, мокры вецер.
 
1932
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.