РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Санэт
350
А холодная ночь так же мутно глядит.     
#А. Палонскі

 
Заснула казка на акне маім астрожнымі:
Бялеюць грэбні неабсяжных гор,
Над імі – лесу цёмнага узор
На небасхіле змрочным і трывожным.
 
Зьвяры там зь лесуном пужаюць падарожных,
Там вадзянік жыве ў глыбі азёр,
Чараўніком прыкуты да скалы арол,
Галосіць вецер там між пуцявін дарожных...
 
Астрог сьпіць глуха. Быццам у паўсьне
Агні прадмесьця дальняга датлелі,
А казка серабрыцца на акне
 
Маёй сьцюдзёнай, адзінокай цэлі,
I голас сьнежнае мяцелі
Мінулае прыпамінае мне.
 
1933
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.