РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Не забывай
Не забывай, мой брат закуты,
У казематах мусіш ты
Піліць і рваць стальныя путы,
Муроў калючыя драты.
Не забывай!
 
Рукой мазольнай скрышым краты,
Сачы астрожных катаў крок!
Не забывай пра дзень расплаты,
Калі сарвеш зь дзьвярэй замок!
Не забывай!
 
Не адступай, брат, у змаганьні,
Ідзі далей, як ты ішоў!
У новых бітвах сонца ўстане,
Да новых бітваў будзь гатоў!
Не забывай!
 
1934
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.