 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ізноў я тут, сярод муроў, Паміж астрожных сьцен праклятых. I рвуцца думкі-сны ізноў На волю – за драты і краты, Туды, дзе ў зьзяньні летніх зор Пра жніва думаюць калосьсі I будзяць задрамаўшы бор Далёкім бразгатам калёсы. I дзе на прызьбе, пад вакном, Старыя пра жыцьцё гавораць, Як жыць нялёгка мазалём I як ім хлеб батрацкі горак. Заўжды там гутаркі адны: Жылі зь няволяй, не зжыліся... I месяц ціха з-за сасны Глядзіць на вёску баючыся. А я тут зноў сярод муроў, Паміж астрожных сьцен праклятых! I рвуцца думкі-сны ізноў На волю – за драты і краты.
1934
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|