Гэта было, помню, рана-рана, Калі я сьцяжынаю ішоў; Недзе зазьвінеў неспадзявана Жаўранак у сіняве палёў. Што ты там убачыў, госьць вясновы, За мяжой, абвітаю смугой, За далёкім золакам барвовым, – Падзяліся радасьцю сваёй! I ён сыпнуў шчодра ў маю шапку Столькі песень, сонца, сьветлых рос, Што я ледзь сабраў іх у ахапак I да хаты бацькаўскай данёс.
1935
|
|