РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Зазімак
Хмары чапляліся за саламяныя стрэхі, за вецер,
Хмары, як згублены вырай.
Сінія вочы прыжмурыўшы, вечар
Раскручваў зрэбныя трубкі імглы
Па рыжых праталінах жвіру.
Зноў я іду каляінай знаёмай,
Вырваўшыся з-за астрожных муроў.
Вечар.
Зьзяюць выбоіны па каляінах,
Неба ў вадзе, пад вадой.
Нехта шалёны згубіў ці раскінуў
Зоры вясновай дарогай маёй.
 
1935
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.