 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Плуг у руках, Зь ім чарадзей я на чорных барознах У шэрай сярмязе і ў лапцях лазовых... Чорныя скібы кругом. Дыхаюць грудзі Шырай і шырай... Сінім прасторам і дальлю. Што ж не ляціш ты, жалезны мой вырай, Не адклікаешся стальлю? Чорныя скібы кругом. Звоніць аб камень Сталёвы нарог. Конь упіраецца, скібы цяжкія... Глянь! На усходняй старонцы – Іскры! Барозны затлелі зарою. Выарам хутка і сонца!
1935
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|