РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я – ў кожным пажары,
Я – полымя брат,
Я – ў кожным удары
Жалезных лапат.
 
Я – ў скаргах, я – ў сьлёзах
I сірат і ўдоў,
Я – ў шуме бярозаў,
У гуле вятроў.
 
Я – ў чорных загонах,
У скібах цяжкіх,
У кос перазвоне
Між ніў залатых.
 
I што ўсе нягоды
Суровыя мне,
Драты, перашкоды
I краты ў вакне!
 
1935
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.