РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Песьня
Прыйшла з батрацкіх
Ты сяліб,
З-пад саламянае
Страхі,
З-пад тапара,
Касы, сахі,
З-пад камяністых
Чорных скіб.
 
Таму ў табе
Такі цяжар
Зямлі, дуброў,
Азёр, крыніц,
Хмар градавых,
I навальніц,
I нашых дум,
I нашых мар.
 
1935
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.