РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мы яшчэ ўсіх шляхоў не апелі,
Не зьмялі з жыцьця нашага плесьняў,
I ня ўсе навальніцы, мяцелі
Адзьвінелі на струнах песьняў.
 
Вершам сёньня – кожны камень,
Кожны выступ, залом цагляны,
Кожны дзень, Кастрычнік, Травень.
Кожны крок усхваляваны.
 
Гімнам кроў бруіць у жылах.
У астрозе думам цесна.
Дык гартуй жа свае сілы
Да палёту, мая песьня!
 
1935
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.