РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
З каласамі
– Гісторыя гэта малая,
Ды толькі, як песьня, жывая...
– Гавары!
– Чырвоную хустачку помню
I сонца ў вачах.
На'т колер вачэй ня ўспомню ніяк.
Ітак – было гэта жнівам –
Ішоў зь сенажаці я нівай.
Серп гарэў у яе ў руках...
Што ж, ісьці мо' далей?
I стаяць неяк страх...
Эх, хаця б з каласамі ня зжала!..
А ў грудзёх маіх нешта зайграла.
Толькі часам вясна так іграе ў грудзях
Ці жаўрук, калі будзіць зару на палях.
Заглядзеўся, стаю. А дзяўчына ўсё жне.
Ніва тае, як сьнег.
Серп бліжэй да мяне...
Ні стаяць, ні ўцякаць, –
Як прывязан, аж сьмех.
Эх, хаця б з каласамі ня зжала!
У час нядобры падумаць прыйшлося.
Праўда, што не сярпом,
Але толькі і толькі вачамі
Мяне зжала між ніў з каласамі.
 
1935
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.