РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Эх вы, песьні...
Думы мої, думы мої...  
Нащо стали на папері  
Сумнимі рядами?..
Т. Шаўчэнка
Эх вы, песьні, мае песьні
Зь ніў, з дуброў цяністых,
Ад сярпа, касы, сякеры,
Ад крыніц бруістых!
Не пісаў бы, не складаў бы
Я вас, думы-песьні,
Каб ня вецер шызакрылы,
Вецер напрадвесьні;
Каб ня вербы над магілай
I ня шум бярозкі
Над прасёлачнай дарогай,
Над маёю вёскай;
I ня кагарак пужлівых
Гоман – крык балючы,
Каб ня білася так Нарач
Аб крутыя кручы;
Каб ня тыя маладыя
Дні ў мурах астрожных
I напевы векавыя
Сосен прыдарожных,
Не знайду спакою з вамі,
Песьні гневу, болю,
З сэрца просіцеся самі
Вырвацца на волю.
 
1935
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.