РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У маршы
Жыць нам прыйшлося вялікімі днямі,
На пераломе
Жалеза і песьні,
Ў новых маланках, у новым громе.
Сьвет стары грудзям быў цесны.
 
Цесны завулкі і плошчы нашы.
Гразьзю і сьнегам
Іх пазанасіла.
Трэба, каб фронтам прайшлі шарэнгі,
Песьні, штандары і сіла.
 
Толькі каб нашых радоў не ламалі!
Хай з паўдарогі,
Хто слаб, адыходзіць!
Тых, што ня вераць у дні перамогі,
Трэба ня браць у паходы.
 
Плакаць ня будзем над паўшымі ў маршы.
Не, брат, ня варта!
Нашто ім малітвы?
З новай адвагай, сілай і гартам
Іх памянём новай бітвай.
 
Жыць нам прыйшлося вялікімі днямі,
На пераломе,
У бурным прадвесьні,
Ў новых маланках, у новым громе
Молатам выкутай песьні.
 
1935
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.