 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сьцены і неба кавалак між кратаў, Быццам далёкі азораны шлях. Ціха. Крокі наглядчыкаў. Кашаль з апошніх этапаў. Вершы – парваныя думкі ў руках. Хутка вясна. Капае ў цэлі астрожнай. Трэба нам Песьню падрыхтаваць, Каб было з чым на барознах Вырай страчаць. I хоць сьціла і паперы ня маю, Песьні пішу на маўклівых мурах, Песьні пішу на калючых дратах, На хмарах, што па-над турмой Пралятаюць.
1935
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|