РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У нас іначай
У нас іначай, як у Гішпаніі,
I не такая інквізіцыя,
А забастоўкі, як у Германіі,
Спраўна, гуманна душыць паліцыя.
 
У нас цудоўнае кіраўніцтва:
Паны, банкіры і слугі бога;
У нас магутны ўздым будаўніцтва
Касьцёлаў, шыбеніц, астрогаў.
 
I справядлівасьць у нас панская
На нашых, на «Усходніх Крэсах»;
У нас апека акупанцкая,
Кайданы, краты – шлях прагрэсу.
 
Таму і ставімся мы з пашанай
Да культуртрэгераў гэтых, скора
Пятлю ім скруцім з лык канапляных
I кол асінавы ім падорым.
 
1935
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.