 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Не! Не! Ня можа ціха быць там, Дзе столькі людзей, Дзе столькі жалеза І цэглы!.. Прыслухаюся лепш Да начной цішыні, Галаву прытуліўшы Да шэрай астрожнай сьцяны... Мо' пачую ці голас, ці шум... Мо' хоць камень адклікнецца мне... Не!.. Не!.. Раз... два... Ўторыць сырая сьцяна. Крокі чые ці мо' сэрца ўдары Лічыць яна... Лічыць шалёна, да болю... Ізноў я хаджу З кутка ў куток. I з далёкімі крокамі Ціхі мой крок Ападае у прорву – У чорны пясок Цішыні... Раз... два...
1935
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|