РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Разгарайцеся, агні ліхтароў!
Біце ў сьцены казематаў, біце!
Брук грыміць ад грукату баёў,
Ад раскалыханай навальніцы.
 
Расшумеўся на зямлі тайфун.
У вачах ад іскраў суха.
Кроў зьвініць з парваных струн.
Слухай!
                  Слухай!
                                      Слухай!
 
1935
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.