РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Эстрады
Мы перад вамі вынесем жыцьцё,
Як глыбу чорнага цяжкога антрацыту.
Глядзіце, колькі тут шрамоў на ім
Ад рук, ад кірак, дынаміту.
 
Раз, другі – з-пад молата агні
Прарэзалі імглу,
Успыхнулі на барыкадах...
Зарой асьвецім нашы дні, –
Варшавы, Вільні плошчы і эстрады!
 
Над намі вее подых новых бур,
На вуліцах зара пажараў заіграла.
Прадмесьцяў чорныя кварталы
Пайшлі на штурм...
 
Мы ў барацьбе не адступалі
I не вярталіся мы пройдзенай дарогай.
Злажыць у бітве можам галаву.
Спытай Парыж!
Наперадзе – чакае перамога.
Спытай Маскву!
 
1935
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.