 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Мокры сьнег і галалёдзіца. Як зашклёны тратуар. Гнуцца дрэвы перадрогшыя, Вее сіверам у твар! – Што, бабулька, сьлёзы выцерла? – Вам ня плакаць маладым... – Пэўна ў вочы яе слабыя Залятае сьнег ці дым. – Пад астрога сьцены лютыя Хлеба ў торбе прынясла, Толькі стража вось астрожная Перадачы не ўзяла. Сын жа быў сям'і апораю I кармільцам быў адзін, Працаваць хадзіў на фабрыку. Дзе ж цяпер кармілец – сын? Добра помню: ноччу цёмнаю Закавалі, павялі... Думы, думы неспакойныя, Быццам хвалі, паплылі. I ліліся сьлёзы горкія Пад астрогам пад глухім. Эх, як сёньня ў галалёдзіцу Б'ецца ў вочы сьнег і дым!
1935
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|