РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ціха, так ціха – ні ветру, ні шуму...
Быццам лес белую думае думу.
 
Не зашуміць, не засьвішча віхор,
Не шалахнецца засьнежаны бор.
 
Цягнецца белы мой сьлед адзінокі,
Цягнецца ў гурбах між сосен высокіх.
 
Ледзь пуцяводныя зоры відаць.
Думак бязьсьледна плыве чарада.
 
Цяжка ісьці, прыстаюць ужо ногі, –
Толькі мне нельга спачыць ля дарогі,
 
Нельга спыніцца ў дрымотным бары...
Трэба няспынна ісьці да зары!
 
1935
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.