 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Вугля кінь у горны! I парыў сілы, бунтарны і сьвежы, Ў нашых жылах, зь песьняй звонячы, хай б'ецца. Агонь запалілі мы поўначчу чорнай, – Да штурму гартуйце жалеза і сэрца! Песень кінь у горны! Трэба і іх напаліць дачырвона, Каб вораг ня мог іх таптаць больш нагамі, Каб, ударыўшы словам гартоўным, Адказваў полымем камень. Путаў кінь у горны! Мы іх ударамі молата скрышым. Толькі молатам лепшая доля куецца. Агонь запалілі мы поўначчу чорнай, – Да штурму гартуйце жалеза і сэрца!
1935
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|