РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ці падуць калі
Мае песьні-сны
На прасторы ніў
Роднай стараны?
 
Блудзяць тут яны
Між дарог чужых,
Між муроў і крат,
Між дратоў стальных.
 
Душна, цесна ім
Шызакрылым тут,
Вечна рвуцца ўдаль,
Удаль – на волю з пут.
 
Будзяць уначы,
Клічуць на шляхі,
Полымем сваім
Паляць ланцугі.
 
I калі, калі
Мае песьні-сны
Зазьвіняць між ніў
Роднай стараны?
 
1935
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.